21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 20:45
Автор: Гурин Л. А.
89 просмотров

Свята мовы ў ДУА “Санаторны дзіцячы сад г.п.Брагін” распачалося з ранішніх хвілінак роднай мовы. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы і казкі на беларускай мове, гулілі ў беларускія народныя гульні, знаёміліся з відамі беларускага мастацтва. У кніжным кутку кожнай узроставай групы была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў.
Усе мерапрыемствы, якія праходзілі ў гэты дзень былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць дзяцей да роднай мовы, развіваць маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць павагу да роднай мовы.
Такім чынам, у гэты святочны дзень усе дзеці атрымалі магчымасць дакрануцца да багацця роднай мовы, папоўніць свой слоўнікавы запас і адкрыць для сябе яшчэ адну старонку беларускай культуры.
Глядзіце фотаматэрыялы ў фотаальбоме "Родная мова ў дзіцячым садзе"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.