Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 20:29
Автор: Гурин Л. А.
123 просмотра

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень пачаўся з ранішняй сустрэчы дзяцей і іх бацькоў з выхавальнікамі, якія дадалі да свайго аддзення элементы беларускага арнаменту. Прывітанне адбывалася на беларускай мове. Бацькам прапанавалася напісаць любімае беларускае слова на паштоўцы. У групах былі аформлены выставы дзіцячай літаратуры на беларускай мове. Не абышліся дзеці без беларускіх народных гульняў, у якіх не толькі гулялі, а і размаўлялі на роднай мове. Знаёмай і вельмі любімай гульнёй стала “Чароўная скарбонка”, калі выхаванцы разглядалі даўнія рэчы бабуль і дзядуль, драўляны і гліняны посуд, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Каб прыцягнуць увагу да беларускай мовы ў час знаходжання дзяцей па-за сценамі ўстановы дашкольнай адукацыі, у бацькоўскіх чатах выхавальнікі размясцілі спасылкі на аўдзізапіс беларускіх казак і мульціплікацыўных фільмаў.
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў.
Глядзіце фотаальбом "Беларусь-мая Радзіма".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.