-
- Основные нормативные правовые акты по вопросам осуществления администивных процедур
- Административные процедуры
- Часто задаваемые вопросы
- График приёма граждан
- Вышестоящие организации
- Образцы заявлений
- График проведения прямых телефонных линий
- Закон Республики Беларусь от 28.06.2022 № 176-3 «Об изменении Закона Республики Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц»
- График работы администрации ГУО «Санаторный детский сад г.п. Брагин»
-
- Указ № 316 «О подготовке и проведении праздничных мероприятий»
- План подготовки и проведения мероприятий по празднованию 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
- Информационные материалы к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
- ПЛАН подготовки и проведения мероприятий по празднованию 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне в учреждениях образования Брагинского района
-
- Основная документация для педагогов
- Примеры ситуационных задач на развитие мышления у детей
- Тематика сюжетно-ролевых игр в разных возрастных группах
- Организация и методика проведения прогулки
- Конспекты проведения оздоровительных прогулок в учреждении дошкольного образования
- Особенности организации прогулок в учреждении дошкольного образования
- Виды детского труда и формы его организации
- Картотека наблюдений на прогулке
- Правила педагогических работников
- Ежемесячная доплата к заработной плате – дополнительный текущий доход!
- Картотека игр, направленная на формирование социальной компетентности у детей дошкольного возраста
-
- Состав профсоюзного комитета
- Задачи
- Наши профсоюзные лидеры
- Устав белорусского профессионального союза работников образования и науки
- Список реквизитов санаториев УП «Белпрофсоюзкурорт»
- Сведения о вышестоящих профсоюзных организациях
- План работы ППО ГУО "Санаторный детский сад г.п.Брагин" на 2025г.
- Программа деятельности Белорусского профессионального союза работников образования и науки на 2020-2025 годы
- КОЛЛЕКТИВНЫЙ ДОГОВОР Государственного учреждения образования "Санаторный детский сад г.п. Брагин" на 2022-2025 годы
- Права членов профсоюза
- Фотоотчет "Профсоюзная жизнь"
- Права и гарантии молодого специалиста
-
- Экстренная психологическая помощь «ТЕЛЕФОНЫ ДОВЕРИЯ»
- Тебе окажут помощь специалисты
- Домашнее насилие или бытовой конфликт? Защита от насилия
- Ознакомление с основными документами о правах ребёнка
- Детский правовой сайт
- Социально-педагогическая и психологическая работа
- Памятка "Профилактика насилия в семье"
- "Оставление в опасности" - Статья 159 Уголовного Кодекса РБ
- «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях». Декрет №18
- Постановление № 1055 "О признании детей находящимися в социально опасном положении и нуждающимися в государственной защите "
У Брагіне на роднай мове размаўляюць з маленства
Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове, развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін — адна з галоўных задач у адукацыйным працэсе дашкольнай установы.
У Брагіне на роднай мове размаўляюць з маленства
</header>Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. Важную ролю ў далучэнні дзяцей да роднай беларускай мовы мае беларускамоўнае асяроддзе ў дзіцячым садку. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў у нашай групе створаны нацыянальны куток с беларускай нацыянальнай сімволікай. Усім вядома, што любая сумесная праца ў сям’і спрыяе яе ўзмацненню, аб’яднанню, а калі работа дае яшчэ і веды пра сямейныя карані, то цэннасць гэтага працэсу ўзрастае ўдвая. З гэтай мэтай ў нашай групе была арганізавана выстава сямейных генеалагічных дрэў «Мой радавод».
У цэнтры патрыятычнага выхавання дзеці маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларускага народа, гісторыяй, культурай і славутасцямі свайго роднага горада.
Далучыць дзяцей да вуснай народнай творчасці: калыханак, лічылак, забаўлянак, беларускіх народных казак дазваляе створаны разам з бацькамі камплект дыдактычнага матэрыялу.
Ва ўстанове кожную сераду праводзяцца Дні беларускага маўлення. Выхаванцы знаёмяцца з творамі беларускіх паэтаў, пісьменнікаў; праводзяцца тэматычныя бяседы, нядзелі, дні беларускіх народных гульняў; экскурсіі да памятных месцаў горада.
З маленькага ўзросту дзіцяці неабходна чытаць як мага больш кніг. Вельмі важна пазнаёміць дзіця з творамі беларускіх пісьменнікаў. Вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў – і класікаў дзіцячай літаратуры, і тых, хто выдаў свае першыя кнігі, — дапамагаюць дзецям адчуць прыгажосць роднага слова, мелодыку мовы. Чытайце дзецям беларускія творы, прапануйце прыносіць ў садок сваю любімую кніжку, каб расказаць яе змест іншым дзецям.
Да сваіх калег і бацькоў выхаванцаў у далучэнні да роднай беларускай мовы мы звяртаемся з словамі Змітрака Бядулі: “Не саромейся, беларус, гаманіць па-беларуску — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека”.
Алеся Корхава, Наталля Раманюк,
выхавальнікі дашкольнай адукацыі
Телефоны: +37523 44 3-88-63, +37523 44 3-88-48
Email: bragin_san@otdelbragin.by