Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе

Дата: 21 февраля 2022 в 20:23
Автор: Гурин Л. А.
251 просмотр

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень у дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад г.п.Брагіна” пачаўся з ранішняй сустрэчы дзяцей і іх бацькоў з выхавальнікамі, якія дадалі да свайго аддзення элементы беларускага арнаменту, стужкі, саламяныя і ільняныя ўпрыгожанні. Самы яскравы вобраз быў у выхавацеля Наталлі Мікалаеўны Карпенка. Прывітанне адбывалася на беларускай мове. Бацькам выхаванцаў группы №2, №3, №8 прапанавалася напісаць любімае слова на роднай беларускай мове.
Выхаванцы группы №8 пад кіраўніцтвам выхавацеля Наталлі Іванаўны Брэгід падаравалі дарослым супрацоўнікам дзіцячага саду сімвалічныя бутаньеркі са словамі “Я – беларус. Мая мова – беларуская”.
У кожнай групе былі аформлены выставы дзіцячай літаратуры, знаходзіліся выявы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Не абышліся дзеці без беларускіх народных гульняў, у якіх не толькі гулялі, а і размаўлялі на роднай мове. У час прагулкі выхаванцы групы №4, №6, №7 успаміналі любімыя беларускія гульні. Знаёмай і вельмі любімай гульнёй для выхаванцаў группы №9, №2, №8 стала “Чароўная скарбонка”, калі выхаванцы разглядалі даўнія рэчы бабуль і дзядуль, драўляны і гліняны посуд, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У групе №8 нават абедзеныя сталы былі засервіраваныя ў нацыянальным стылі. А смачны салат з буракоў у гэты дзень стаў беларускай стравай.
Каб прыцягнуць увагу да беларускай мовы ў час знаходжання дзяцей па-за сценамі ўстановы дашкольнай адукацыі, у бацькоўскіх чатах выхавальнікі размясцілі спасылкі на аудыезапіс беларускіх казак і мульціплікацыўных фільмаў.
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў.
Фотаматэрыялы глядзіце ў фотаальбоме “Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.