Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе

Дата: 4 февраля 2021 в 18:43, Обновлено 4 февраля 2021 в 18:48
Автор: Гурин Л. А.
231 просмотр

У дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад г.п.Брагіна” кожную сераду мы размаўляем на беларускай мове. У гэты дзень асаблівая ўвага ўдзеляецца папулярызацыі роднай мовы, прапагандзе народных традыцый і звычаяў, знаёмству са славутасцямі краіны і пасёлка. Выхавацель сярэдняй групы №8 Наталля Іванаўна Брэгід арганізавала сняданак дзяцей за стылізавана засервіраванымі сталамі з выявамі бусла і арнамента на сурвэтках. На музычных занятках выхаванцаў сустракала музычны кіраўнік Алена Мікалаеўна Гаршкова ў вобразе дзяўчыны Алесі, якая вучыла іграць на беларускіх нацыянальных інструментах, танцаваць пад беларускія мелодыі. На занятках па фізічнай культуры да выхаванцаў завітаў Бульбашык, які пагуляў з дзецьмі ў беларускія народныя гульні. Ролю Бульбашыка выканала выхавацель Наталля Мікалаеўна Карпенка. У час спецыяльна арганізаванай дзейнасці выхаванцы разглядалі беларускія цацкі, гліняныя вырабы, малявалі беларускія лялькі.
Беларускамоўны дзень атрымаўся пазнавальным, займальным, разнастайным і цікавым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.