Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускiя гульнi

Дата: 25 ноября 2019 в 14:46, Обновлено 25 ноября 2019 в 15:54
Автор: Гурин Л. А.
217 просмотров

Дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для
актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца
фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін. Аднак дзіця, якое жыве ў грамадстве, дзе актыўна функцыянуюць дзве
дзяржаўныя мовы (руская і беларуская), сутыкаецца з праблемай двухмоўя. Для вялікай колькасці дзяцей другой мовай з’яўляецца беларуская.

Найчасцей роднай мовай дзеці авалодваюць не ў сям’і і не ў працэсе актыўных зносін з блізкімі людзьмі, а ва ўмовах заняткаў у дзіцячым садку.  Таму перад выхавальнікамі стаіць задача навучыць размаўляць дзяцей па-беларуску. Хутчэй гэты працэс будзе дзейнічаць, калі навучанне адбыаецца ў выглядзе гульні.      

Нажаль, сучасных дыдактычных беларускамоўных гульняў недастаткова, таму выхавальнікі ДзУА “Санаторны яслі-сад г.п.Брагіна” вырашалі стварыць некаторые гульні, якія дапамогуць выхаванцам ў развіцці  беларускага маўлення. У лістападзе ва ўстанове адбылася выстава-прэзентацыя дыдактычных гульняў. Практычнай накіраваннасцю, варыятыўнасцю, эстэтычнасццю ў афармленні адзначаны гульні, якія прэзентавала Наталля Аляксандраўна Анісавец, Наталля Мікалаеўна Карпенка, Алеся Васільеўна Корхава, Таццяна Васільеўна Леўчанка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.