«Каб гучала родная мова..»

Дата: 18 апреля 2021 в 17:46, Обновлено 18 апреля 2021 в 21:52
Автор: Гурин Л. А.
167 просмотров

Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа,фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці.
Развіцце беларускага маўлення ў дашкольнай ўстанове -гэта спалучэнне неўсвядомленнага засваення беларускай мовы ў штодзенных зносінах (удзел у беларускіх народных гульнях, чытанне і абмеркаванне мастацкіх твораў і г.д.) і спецыяльна арганізаванае навучанне (заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін).
У раннім узросце, паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці (асобныя словы, кароткія пацешкі, лічылкі) развіваюць навыкі разумення мовы, уменне паўтараць і самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення. Ва ўзросце 3-5 гадоў ажыццяўляецца навучанне дзяцей уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказвані на беларускай мове,працягваецца навучанне рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх твораў: казкі, вершы,песні). У дзяцей ад 5 да 7 гадоў фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў (г), (г’), заўседы цвердае вымаўленне гука (р), наяўнасць спецыфічных сінтаксічных форм).
Авалоданне беларускай мовай на кожным наступным этапе ажыццяўляцца на фоне дальнейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.
Глядзіце фотаальбом “Родная мова”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.